За парламенцкімі выбарамі ў нашай краіне сачыла і сапраўднае войска міжнародных назіральнікаў. Дакладней, калі зважаць на іхныя высновы пра хаду і вынікі кампаніі, то два войскі: заходняе і ўсходняе. Дарэчы, апошняе было большае: упершыню за беларускімі выбарамі назірала місія ад краінаў СНД, большая за місію заходнюю, -- ажно 350 чалавек. belsat.eu