У сталічнай кнігарні «ЛогвінаЎ» адбылася прэзентацыя новай кнігі паэзіі Уладзіміра Арлова «Свецяцца вокны ды нікога за імі». Кніга выйшла ў дзвюх версіях беларускага алфавіту: кірыліцаю і лацініцаю. Але ці гатовы беларускі чытач да ўспрыняцця кніг на лацініцы ды ці варта іх цяпер адраджаць?