Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Невядомы паэт Беларусі

Вершы Васіля Быкава для школьнікаў -- не толькі колішняя ганебная памылка прэзідэнта Беларусі ды не анекдот. Цяпер гэта суворая рэчаіснасць. Да новага навучальнага года ў Горадні выпусцілі серыю сшыткаў з вершамі вядомых беларускіх аўтараў на вокладцы. Пад здымкамі Купалы, Коласа ды Багдановіча -- класічныя радкі аўтараў. Чатырохрадкоўе на расейскай мове апынулася пад выяваю Васіля Быкава. Класік беларускай літаратуры, чый партрэт ёсць на сшытку, ніколі не публікаваў вершаў і пісаў выключна прозу. Верш на вокладцы належыць маладому расейскаму паэту Васілю Быкаву, які распаўсюджвае сваю творчасць праз інтэрнэт. Як патлумачылі ў Гарадзенскай друкарні, памылка здарылася праз віну маладога працаўніка, які менавіта ў інтэрнэце шукаў цытату беларускага класіка. Цяпер вершы Васіля Быкава тэрмінова вымаюць з гандлю. Марцін Ярскі, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]