«Гэты ціск, які скіраваны перш за ўсё на апазіцыю, будзе заганяць яе і так з вельмі няўтульнага становішча ў яшчэ больш няўтульнае. Але з іншага боку будзе актывізаваць яе дзейнасць. Калі мне нешта забараняюць -- я ўсё зраблю дзеля таго, каб гэтую несправядлівую забарону пераадолець. Не спыніцца фінансаванне, не спыніцца і дзейнасць апазіцыі», -- падкрэсліў Някляеў. Палітык зазначае, што да палітычнай барацьбы пачалі падключацца людзі, што раней не былі ў яе заангажаваныя.