Кыргызстан чарговы раз запатрабаваў ад Беларусі выдаць абвешчаных у міжнародны вышук злачынцаў -- сваякоў і набліжаных былога прэзідэнта краіны Курманбека Бакіева. Але гэтым разам патрабаванне прагучала публічна і на найвышэйшым міжнародным узроўні -- з трыбуны Генеральнай Асамблеі ААН.