«Гэта вельмі небяспечная тэндэнцыя. Гэта знак пра тое, што Лукашэнка абраў шлях закручвання гаек, шлях запалохвання грамадства. Гэта значыць, што ён абраў шлях да дыктатуры, -- гаворыць Уладзімір Някляеў. -- Усе нашыя высілкі перад выбарамі, а таксама высілкі ўладаў, што намагаліся пабудаваць нейкі мост з Захадам, аказаліся марнымі. Ён кіруе ў іншы бок».