Не толькі апазіцыйныя арганізацыі ды незалежныя медыі, але выглядае на тое, што і незалежныя ад дзяржавы культурніцкія пляцоўкі беларуская дзяржава ўспрымае як варожыя. Новая сталічная Арт-сядзіба зачынілася... гэтак і не паспеўшы адчыніцца. Міністэрства надзвычайных сітуацыяў апячатала будынак. Чым жа можа пагражаць апалітычная ўстанова, што яе ўжо другі раз пазбаўляюць памяшкання?