Беларусь ізноўку канфліктуе з Арганізацыяй Аб'яднаных Нацыяў. Гэтым разам з-за нежадання бачыць у сябе нязручных назіральнікаў. Афіцыйны Менск не будзе супрацоўнічаць са спецдакладчыкам Рады ААН у справе правоў чалавека, прызначаным напярэдадні. Афіцыйны Менск не задавальняе "палітычнае мінулае" прадстаўніка ААН у пытаннях Беларусі -- вугорскага пісьменніка і праваабаронцы Міклаша Харасці.