На выбарчы ўчастак прэзідэнт Грузіі прыехаў разам з жонкаю Сандраю Элісабэт Рулёфс і малодшым сынам Нікалазам. Гэта ўжо не першае з'яўленне кіраўніка Грузіі на публіцы разам з малодшым сынам. Аднойчы Нікалаз Саакашвілі наведаў разам з бацькам частку грузінскіх спецназаўцаў, пры гэтым ён быў адзеты ў вайсковую форму.