Паліць тытунь -- сабе даражэй. Напамін медыкаў чарговы раз пацвердзілі і новыя цэтлікі на крамных паліцах. Паводле Міністэрства падаткаў і збораў, з сённяшняга дня рознічныя цэны на асобныя маркі цыгарэтаў ад айчынных вытворцаў павысіліся адразу амаль на 13 %, ад замежных -- амаль на 6 %.