Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

На руінах вялікага княства

Якія гістарычныя месцы вы зможаце паказаць на мапе Беларусі? І ці бачылі вы помнікі беларускага сярэднявечча на ўласныя вочы? Наблізіць гэтую багатую старонку беларускай гісторыі да сучаснікаў паспрабавала берасцейскае моладзевае аб'яднанне «Дзедзіч». Спачатку актывісты зладзілі вандроўку па гістарычных мясцінах Беларусі. Тыя ж, хто на яе не трапіў, цяпер могуць убачыць нязведанае вачыма падарожнікаў на адмысловай фотавыставе «На руінах Вялікага княства». ПАВАЛ, НАВЕДНІК ВЫСТАВЫ: «Фотаздымкі, адабраныя для гэтай выставы, паказваюць веліч нашай радзімы, таму абмінуць такое проста немагчыма». Вандроўка пралягла праз Пружаны, Ружаны, Косава, Мір, Нясвіж і Наваградак. Яе вынік -- дзясяткі мастацкіх фотаздымкаў. Але ў берасцейскіх галерэях месца для выставы не знайшлося. Таму зладзілі яе ў кватэры, дзе месціцца сядзіба «Дзедзіча». Паглядзець выставу і, можа, убачыць на ёй сваё Вялікае княства можна яшчэ цягам тыдня. Вольга Кляўчэня, «Аб'ектыў»
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]