У Беларусі стала на адну газету больш. Забаўляльнае выданне, разлічанае на розныя групы насельніцтва, разышлося вялікім накладам адразу, як толькі трапіла ў продаж. Але ёсць нюанс: нумар газеты наклеены... на бутэльку гарэлкі. На этыкетцы вытворца алкаголю размясціў анекдоты ды прымаўкі, звязаныя з піцейнаю тэматыкаю. Аднак юрысты ў з'яўленні новага прадукту пабачылі парушэнне некалькіх законаў. Новую гарэлку з інтрыгоўнаю назваю "Ну что?" у крамах выставілі на самым бачным месцы. І кошт паставілі сапраўды народны. ГАЛІНА, ВІНА-ГАРЭЛАЧНЫ АДДЗЕЛ КРАМЫ: "Яна каштуе нядорага -- 15 тысячаў, як і нашая звычайная гарэлка". Этыкетка, стылізаваная пад кепска звярстаную газету "Піцейны веснік", утрымлівае анекдоты савецкіх часоў ды надпіс "Тут магла б быць вашая рэклама". На думку экспертаў, гэта даволі танны прыём. УЛАДЗІМІР, КЕЛЬНЕР БАРУ «МАЛАКО»: «Ну что?», піцейны веснік. Наводзіць на думкі пра саўдэпаўскія часы, старая гарэлка..." Але этыкетка спрэчная яшчэ і юрыдычна, бо ўтрымлівае выразы, якія можна расцаніць як заклік да ўжывання алкаголю. Юрыст Дар'я Каткоўская бачыць у гэтым парушэнне заканадаўства Беларусі аб рэкламе. ДАР'Я КАТКОЎСКАЯ, ЮРЫСТКА: "Люблю цябе, але толькі не ў працоўны час і пад харошую закуску". Што гэта значыць? -- ужывай алкаголь". Таксама пытанні выклікае назва аднаго з гатункаў -- "Ежедневная". Што гэта -- марка для тых, хто п'е кожны дзень, ці заклік да штодзённага спажывання? ДАР'Я КАТКОЎСКАЯ, ЮРЫСТКА: "Нельга выкарыстоўваць вобразы, выявы, якія <b>...</b>