Замест 10-павярховага будынку -- бетонныя палі, замест уласнага жытла -- адпіскі чыноўнікаў. З такой сітуацыяй сутыкнуліся магілёўцы, якія амаль год таму распачалі долевае будаўніцтва ды ўзялі крэдыты на кватэры. Аднак праца над домам завершылася, не паспеўшы і пачацца. Чаму? Пакуль замест 10-павярховага дому на месцы, дзе яго маюць паставіць, -- толькі горы будаўнічых матэрыялаў ды парослыя травою бетонныя палі. У меркаваных жыльцоў -- пытанне адно. АНДРЭЙ, УДЗЕЛЬНІК ДОЛЕВАГА БУДАЎНІЦТВА: "Калі ўсё ж справядлівасць пераможа? Тэрмін здачы -- верасень, а мы яшчэ бачым пустое месца..." А частка грошай за дом ужо заплочаная -- з ільготных крэдытаў, што ўзялі будучыя жыхары. Замоўнік -- кіраўніцтва будаўніцтвам гарвыканкаму -- наняў падрадніка, аднак... ЯГОР ШЧАПАЎ, ЖЫЛЛЁВЫ АДДЗЕЛ МАГІЛЁЎСКАГА ГАРВЫКАНКАМУ: "Генеральны падраднік, Бабруйскі КЖВ, не справіўся з абавязкамі. Мы ім аванс далі як трэба, яны адпрацаваць не змаглі ды будаўніцтва спынілі. Пакуль не будзе дамовы з новым падраднікам, тэрмін будаўніцтва дому невядомы. Новай дамовы ў нас няма". І не будзе, пакуль установы не ўзгодняць цаны будаўніцтва. За час крызісу кошты матэрыялаў выраслі нават на 75 %, аднак індэксаваць павелічэнне цаны за квадратны метр, паводле закону, Міністэрства архітэктуры можа толькі на 30 % -- да 2200 тыс. за квадратны метр. Будаўнічы сектар за такія грошы працаваць адмаўляецца. А ўдзельнікі дольнага будаўніцтва ўжо падрыхтаваліся плаціць болей. МІХАІЛ НЕМІРОЎСКІ, УДЗЕЛЬНІК ДОЛЕВАГА <b>...</b>