Мільён чатырыста тысячаў штрафу за Народны сход. Суд Савецкага раёну Менску пакараў аднаго з арганізатараў акцыі, Віктара Івашкевіча. Яго прызналі вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства. Пераслед некаторых удзельнікаў сустрэчы працягваецца і ў рэгіёнах. Народны сход прайшоў 8 кастрычніка ды сабраў каля 2 тыс. чалавек па ўсёй Беларусі. Удзельнікі акцыі прынялі рэзалюцыі з патрабаваннямі да ўладаў спыніць збядненне насельніцтва і правесці свабодныя выбары. Віктар Івашкевіч упэўнены, што ані ягонае пакаранне, ані іншыя рэпрэсіі не паўплываюць на рыхтаванне да наступнай акцыі. Чарговы Народны сход запланаваны на 12 лістапада. Вольга Кляўчэня, "Аб'ектыў"