Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Інвестыцыі з Катару

У жніўні, у 40-градусную спёку, нягледзячы на нязручны для такога клімату гарнітур, Аляксандр Лукашэнка ўсяляк падкрэсліваў радасць ад сустрэчы з катарскім шэйхам. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: "Я даўно ў вас ужо не быў. І мы сапраўды вялікія сябры". Гэта і не дзіва. У часе палітычнай ізаляцыі для дзейнага кіраўніка краіны ўсе, хто пагаджаецца прымаць у сябе, -- сябры. Пытанне, на чым грунтуецца сяброўства з Катарам? Як вынікае з службовага дакументу Адміністрацыі прэзідэнта, які трапіў у медыі, Катар мае інвеставаць у здабычу калійных соляў, а таксама ў будаўніцтва фінансавых і банкаўскіх цэнтраў. З дакументу не вынікае аніякіх канкрэтныя функцыяў гэтых цэнтраў, а тым больш карысці для беларускай эканомікі. ПАВАЛ УСАЎ, ПАЛІТОЛАГ: "Казалі таксама, што і Кітай мае намер інвеставаць, укладаць грошы, і Турцыя, і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. Але пакуль што ад гэтых гучных заяваў вынікаў канкрэтных вельмі мала". Мала, але заўсёды ёсць не толькі эканамічныя, але і палітычныя мэты. Пётр Хэнціньскі -- вядомы ў суседняй Польшчы тэлежурналіст -- асаблівую ўвагу надае рэгіёну Персідскай затокі. Улічваючы непрадказальнасць самога Лукашэнкі, як і створанай ім сістэмы ў Беларусі, Катар наўрад ці адважыцца на сур'ёзныя інвестыцыі -- лічыць аглядальнік. ПЁТР ХЭНЦІНЬСКІ, ТЭЛЕЖУРНАЛІСТ, ПОЛЬШЧА: "У гэтым выпадку Лукашэнка дасягае перадусім палітычных мэтаў унутры краіны. Крызіс у Беларусі нашмат горшы, чым у Грэцыі ці Партугаліі. У Еўропе Беларусь ізаляваная, дыялог з Расеяй <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]