Паводле Ігара Пастнова, адна з „балявых кропак" у службы аховы здароўя Віцебску -- высокі ўзровень колькасці анкалагічных захворванняў. І пры гэтым спыненае будаўніцтва другога корпусу анкалагічнага дыспансеру. „Калі былі выбары, туды паставілі кран, маўляў, яны пачынаюць штосці рабіць, а цяпер яго ўжо прыбралі. А хірургічныя хворыя пасля цяжкіх аперацый ляжаць у калідорах, бо бракуе месцаў", - гаворыць Ігар Пастноў.