На міжбанкаўскім рынку зноў неспакойна. Стаўка кароткатэрміновых крэдытаў сёння павялічылася, пабіўшы ўчорашні рэкорд. Беларускія рублі цяпер у дэфіцыце, бо вырас попыт на замежную валюту. Нацыянальны банк пакуль не збіраецца нічога рабіць для змены сітуацыі -- праз гэта ўзнікаюць падставы для чарговага крызісу.