Цэнтральная выбарчая камісія не задаволіла чарговых скаргаў былых кандыдатаў у дэпутаты. Чатыры прэтэндэнты на дэпутацкі мандат так і не дамагліся паўторнага пераліку галасоў. У той жа час прадстаўнікі апазіцыі б'юць трывогу: фальсіфікацыя парламенцкіх выбараў ставіць пад пагрозу дзяржаўны суверэнітэт Беларусі.