Пятнічная статыстыка не пакідае надзеі на паляпшэнне эканамічнай сітуацыі. Інфляцыя б'е рэкорды, а стаўку рэфінансавання Нацбанк павышае дзясяты раз за год. ЛЕАНІД ЗАІКА, ЭКАНАМІСТ: «Павышэнне стаўкі рэфінансавання -- класічная захада пры павелічэнні інфляцыі. Тут эфект толькі адзін: стаўка рэфінансавання мусіць быць вышэйшая за ўзровень інфляцыі». У Беларусі ж інфляцыя больш як удвая перавышае стаўку -- 80 % супраць 35 %. Такія эканамічныя паказнікі прымушаюць адмыслоўцаў хапацца за галаву. Таксама, нягледзячы на абяцанні ўраду спыніць друкарскі станок, павялічваецца і рублёвая маса. Толькі за верасень -- на 9 %. ЛЕАНІД ЗАІКА, ЭКАНАМІСТ: «Сам Нацыянальны банк друкуе грошы, як толькі перавышае аб'ём выпушчаных грошай рост ВУП, ён сам арганізуе інфляцыю. Таму калі банк сам арганізуе інфляцыю, то як ён не павышае стаўку, ён ганяецца за ўласным хвастом». Згаджаецца з такім меркаваннем былы старшыня Нацбанку Станіслаў Багданкевіч. Павышэнне адсоткавай стаўкі, накіраванае на абмежаванне грашовай масы, дзеіць толькі да пэўнай мяжы. Яе ўрад Беларусі ўжо перакрочыў. СТАНІСЛАЎ БАГДАНКЕВІЧ, ЭКС-СТАРШЫНЯ НАЦБАНКУ БЕЛАРУСІ: «Калі інфляцыя ў нас 100 % на год, то казаць, што можна вырашыць праблему з дапамогаю галоўным чынам адсоткавай палітыкі, стаўкі рэфінансавання, -- гэта нічога не разумець у эканоміцы». Што цікава, Нобелеўскай прэміяй у галіне эканомікі сёлета ўганаравалі за даклад, у якім павышэнне стаўкі рэфінансавання называецца неэфектыўнаю захадаю для хуткага спынення <b>...</b>