Гаспадарчы суд Менску стаў на бок падаткавікоў і прыняў рашэнне ліквідаваць інфармацыйна-асветніцкую ўстанову "Платформа". Прэтэнзіі падаткавікоў грунтуюцца на нібыта парушэнні тэрмінаў падавання дэкларацыі ды нясвоечасовым паведамленні пра змену адрасу. Праваабаронцы ж лічаць, што прычына ліквідацыі -- палітычна матываваная.