А ці ведаеце вы, што па той бок Белавежскай пушчы, за Заходнім Бугам і шэнгенскай мяжой, таксама жывуць беларусы? "НН" распачынае серыю відэарэпартажаў пра беларусаў Падляшша. Што гэта за людзі? Як выглядае іх жыццё? Ці можна заставацца беларусам у Польшчы - і ў аб'яднанай Еўропе? Нашая першая гераіня - 30-гадовая Ілона Карпюк, вакалістка гурта "Ilo&friends".