Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Адзіны курс -- усё бліжэйшы

Адзіны курс беларускага рубля -- усё бліжэйшы. Толькі нядаўна у Нацбанку заяўлялі, што выхад на яго адбудзецца ў канцы месяца. Сёння ж віцэ-прэм'ер Сяргей Румас акрэсліў дакладную дату -- 20 кастрычніка. Менавіта з гэтага дня на валютна-фондавай біржы будзе працаваць толькі адна гандлёвая сесія. Паводле Румаса, на гэтай адзінай сесіі курсаўтварэнне будзе гнуткае, такое, як цяпер у межах дадатковай. Курс будзе вызначацца попытам і прапановаю. То бок дзяржава не будзе адміністрацыйна ўмешвацца ў гэты працэс -- падкрэсліў прадстаўнік ураду. Дадатковая сесія на біржы працуе ўжо месяц. За апошнія паўтара тыдні кошт долара на ёй упэўнена рос, учора перасягнуўшы за 9 тысячаў рублёў (Br 9010). Разрыў паміж курсамі на дадатковай і асноўнай сесіямі (Br 5725) складае амаль 60 адсоткаў (57,4 %). То бок практычна такі, які быў месяц таму падчас адкрыцця дадатковай сесіі (60,6 %).
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]