У Менску адбылася вулічная акцыя актывістаў беларускага таварыства лесьбіянак, геяў, бісэксуалаў і трансгендэраў (ЛГБТ). Яны праехалі праз увесь горад на трамваі з плякатамі і вясёлкавымі сьцягамі гей-супольнасьці. Арандаваны трамвай актывісты ЛГБТ упрыгожылі каляровымі балёнікамі, у вокнах разьмясьцілі плякаты і вясёлкавыя сьцягі гей-супольнасьці.