belsat.eu „Калі ў грамадстве нармальны парламент, то звычайна неяк дэпутаты на тэлебачанні абмяркоўваюць, выслухоўваюць. Заедзьце ў Літву, Польшчу, паглядзіце, што там робіцца! А тут -- цішэй вады, ніжэй травы! Бо гэта абсалютна непатрэбныя людзі, палітычная кваліфікацыя якіх мізэрная, нулявая. Іх функцыя - „адабрямс", - заявіў Станіслаў Шушкевіч у інтэрв'ю „Белсату".