Старадаўняй літоўскай "Пагоні" не разбіць, не спыніць, не стрымаць -- не зважаючы нават на далёка не прыхільнае стаўленне да нацыянальнай сімволікі з боку сучаснай беларускай дзяржавы. Пакуль улады пераследуюць грамадзянаў за бела-чырвона-белы сцяг ці, напрыклад, за кнігі з белым вершнікам, беларусы ўпрыгожваюць апальнымі сімваламі свае целы. Пра тых, хто носіць Бацькаўшчыну не толькі ў сэрцы, але і на ўласнай скуры.