Нягледзячы, на здавалася б, безнадзейную сітуацыю, шанцы на шчаслівае развязанне павялічваюцца. Літоўскі суд стаў на бок беларускага выведніка Сцяпана Захарчанкі. Цяпер міграцыйная служба мае наноў перагледзець справу беларускага ўцекача, які, рызыкуючы здароўем, пакінуў сваю вайсковую частку і нелегальна пераправіўся ў Літву.