На 60-ты юбілей свайго заснавання Еўразвяз атрымаў сапраўды шыкоўны падарунак -- Нобелеўскую прэмію міру. Камітэт адзначыў унёсак арганізацыі ў адраджэнне Еўропы пасля апошняй сусветнай вайны і прадухіленне войнаў наступных. Але для беларусаў такое рашэнне яшчэ і нагода для скрухі -- прэмію не далі зняволенаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму.