Ён харчуецца крывёю свойскай жывёлы. Лысы, нахабны і вельмі моцны. З падачы дзяржаўных тэлеканалаў беларусы чарговы раз пачулі пра чупакабру, перыядычнае з'яўленне якой нязменна прыпадае на пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў краіне. У пошуках бязлітаснага драпежніка, які трымае ў страху ўвесь Старобін і ваколіцы, адважныя незалежныя журналісты выправіліся ў самае логава таямнічага звера.