Ці гатовае грамадства да таго, каб невідушчыя людзі хадзілі самастойна? Каб тыя, для каго звычайны кіёчак замяняе вочы, выйшлі з цемры сваіх кватэраў на белы свет? У Міжнародны дзень белага кія аднайменную акцыю на вуліцах сталіцы правялі актывісты Беларускага таварыства інвалідаў па зроку.