Палітычна матываваная ці крымінальная справа? Другі месяц у берасцейскім СІЗА ўтрымліваецца грамадскі актывіст Віталь Коўш. Яго вінавацяць у арганізацыі трафіку нелегалаў праз беларуска-польскую мяжу. Скандальная гісторыя распачалася ў траўні, але толькі цяпер з'явіліся відэазвароты саміх нелегалаў. Яны прызналіся, як давалі паказанні, што паслужылі падставаю для абвінавачання.