Сталічныя блогеры, музыкі, мастакі аблюбавалі гэтае месца для творчых і сяброўскіх сустрэчаў, маладыя тусоўшчыкі танчылі тут пад найлепшых дзіджэяў краіны, і, кажуць, тут неаднаразова абмяркоўваўся ШОС. Але закрыўся бар з суворых эканамічных прычынаў. ЯСЯ КАРАЛЕВІЧ-КАРТЭЛЬ, БАР «МАЛАКО»: «Гэтак сталася, што нашая арэндная плата моцна павышаецца, і гэта не вельмі зручна для нас». «Малочная» гісторыя цягнулася крыху больш за год. Але за гэты час Валянцін Акудовіч, Уладзімір Мацкевіч, Лявон Вольскі, Сяргей Кудзіненка ды яшчэ з тузін знакамітасцяў паспелі... пабыць тут барменамі, а дакладней барджэямі. ЯСЯ КАРАЛЕВІЧ-КАРТЭЛЬ, БАР «МАЛАКО»: «Вядомы беларускі паэт, музыка, або там, напрыклад, філосаф, станавіўся за барную стойку і наліваў нейкі свой улюбёны кактэйль -- і пры гэтым яшчэ і распавядаў уласныя гісторыі, ставіў сваю любімую музыку і проста меў магчымасць паразмаўляць са сваёй публікаю сам-насам». Вымушаная сысці на пошукі новага прытулку, «малочная» каманда на развітанне зладзіла 12-гадзінную вечарыну з мілымі падарункамі на памяць. ІНГА, ЭЛЕКТРОННЫ ЧАСОПІС 34MAG.NET: «Такая традыцыя ў Амерыцы -- пісаць або размяшчаць фотаздымак таго, каго шукаюць. Мы шукаем «Малако». У той жа час архіпелаг «Ў» ужо мае цалкам канкрэтныя планы. На месцы «Малака» ўжо ў снежні або на пачатку наступнага года ўзнікне арт-кавярня зусім іншага кшталту. ВАЛЯНЦІНА КІСЯЛЁВА, ГАЛЕРЭЯ «Ў»: «У нас не будзе арыентацыі на вечарыны начныя, яшчэ нейкія рэчы, зразумела, што нейкія акцыі -- яны будуць <b>...</b>