belsat.eu Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што Беларусь перадухіліла масавую нелегальную міграцыю ў краіны Еўразвязу, Паводле кіраўніка дзяржавы, гаворка ідзе пра дзясяткі тысячаў чалавек на год. "Мы, як дурачкі, уласным коштам усё, што ідзе з Афганістану праз Расею, лавілі тут, -- гаворыць Аляксандр Лукашэнка. -- Выбухоўка, радыеактыўныя матэрыялы, нарката. Мы тут усё адсейваем! Навошта нам гэта трэба? Яны ж не да нас ідуць! Яны ідуць праз Расею ў Еўразвяз. Яны нас "шпыняюць", а мы за свае грошы іх абараняем. Я і кажу: плаціце грошы -- будзем далей абараняць. Не будзе грошай -- у нас няма магчымасцяў".