Капітальнага рамонту старых будынкаў жыхары чакаюць гадамі. Ды ўвесь гэты час плоцяць грошы камунальнікам за будучыя перамены. Аднак прыклад дому на сталічнай вуліцы Лынькова паказвае, у які кашмар можа ператварыцца капітальны рамонт, калі жыхароў не адсяляюць, а працы зацягваюць.