7 студзеня 1960 года а 8:23 раніцы. Гэта дакладны час, калі дваццацігадовы амерыканец, былы марскі пехацінец Лі Гарві Освальд прыбыў у Менск. Сваю цікаўнасць да Освальда і ягонага менскага перыяду дырэктар Беларускай службы радыё «Свабода» Аляксандр Лукашук тлумачыць тым, што Освальд нечакана паставіў беларускую сталіцу на вяршыню сусветнагістарычных падзеяў. АЛЯКСАНДР ЛУКАШУК, АЎТАР КНІГІ «СЛЕД МАТЫЛЬКА»: «У тваім горадзе жыве чалавек некалькі гадоў, які з'яўляецца ні з таго, ні з сяго, а потым едзе на радзіму і забівае прэзідэнта. Не кожны дзень здараецца такое. Цікава было высветліць, які ўплыў мае Менск на падзеі ў Дэласе. Вось гэтая загадка, якая мяне цікавіла». Менскія знаёмы Освальда, якія ведалі маладога амерыканца ў пачатку 60-х і якія прысутнічалі на прэзентацыі новай кнігі, дзяліліся ўспамінамі пра аднаго з самых загадкавых забойцаў ХХ стагоддзя. ІНЭСА ЯХЛІЕЛЬ, ЗНАЁМАЯ ОСВАЛЬДА Ў МЕНСКУ: «Ён быў у нас дома, дзе паказвалі сустрэчу Кенэдзі ды Хрушчова. Ён глядзеў на яго з замілаваннем, казаў, гэта адзіны разумны прэзідэнт. Ён гаварыў пра яго з сімпатыяй». Твор Лукашука стаўся ужо трэцяю кнігаю беларускіх аўтараў, прысвечанай Освальду. Летась прафесар Эрнст Цітавец выдаў працу, у якой выказаў меркаванне, што Освальд ніколі не забіваў прэзідэнта Кенэдзі. Таксама Алег Нечыпарэнка напісаў «Тры кулі для прэзідэнта». Аўтар жа новага выдання гаворыць: гэта не пра гісторыю Освальда. АЛЯКСАНДР ЛУКАШУК, АЎТАР КНІГІ «СЛЕД МАТЫЛЬКА»: «Мая кніга -- пра час, пра Менск... Пра <b>...</b>