Беларусь застанецца ў шчыльным саюзе з Расеяй. І жорсткая палітыка ўладаў -- не зменіцца. Затое ўсё астатняе -- залежыць ад умоваў і цаны. Магчымы нават продаж любога, у тым ліку і стратэгічна важнага, беларускага прадпрыемства. Пра гэта ды шмат што іншае распавёў Аляксандр Лукашэнка прадстаўнікам 80-ці расейскіх выданняў. Узнімаючы сур'ёзныя тэмы беларускі палітычны патрыярх -- як сціпла назваў сам сябе Лукашэнка -- быў шчодры і на жарты. З каго ж смяяцца?