Сімвалічная вайна паміж вядомым блогерам Яўгенам Ліпковічам і сенатарам, старшынём Саюзу пісьменнікаў Мікалаем Чаргінцом, працягваецца. Чарговая бітва адбылася ў сталічным Севастопальскім парку, дзе Ліпковіч зладзіў публічныя чытанні. ЯЎГЕН ЛІПКОВІЧ, БЛОГЕР: «Я ўвесь час спрабую прыцягнуць увагу да ягонай творчасці -- уладаў у тым ліку. Глядзіце, што робяць за нашыя грошы, глядзіце, што робяць за нашыя падаткі. Мала таго, што кніга ўтрымлівае элементы парнаграфіі, яна задае вельмі нізкую культурную планку». Ліпковіч кажа, што паводле кнігі Чаргінца «Тайна Авальнага кабінету» шмат хто складае ўражанне пра сучасную Беларусь -- і беларускую культуру ў прыватнасці. Менавіта гэта падштурхоўвае блогера да змагання з творчасцю Чаргінца. Чытанні Яўгена Ліпковіча, як ён сам патлумачыў, праходзілі ў адмысловай манеры. Пахістваючыся гэтак, як звычайна габрэі моляцца і пакутуюць каля Сцяны плачу. Са словаў Ліпковіча, ён, натуральна, не моліцца з кнігаю Чаргінца ў руках, але... «жудасна пакутуе». Дарэчы, блогер напраўду цярпіць. Чаргінец падаў у суд на Ліпковіча, які прызнаў, што блогер абразіў пісьменніка, калі той падчас сваёй папярэдняй акцыі спаліў асобнікі «апальнай» кнігі. Аркадзь Несцярэнка, «Аб'ектыў»