"Мы прапаноўваем усім палітычным сілам краіны, усім гэтак званым кандыдатам у прэзідэнты, усім, хто называе сябе сур'ёзным палітыкам, усім зарэгістраваным і незарэгістраваным структурам, нацыянальным асамблеям, кангрэсам і гэтак далей не пазней як увосень 2013 года сабрацца на плошчы Бангалор у вызначаным законам парадку, прывесці сваіх прыхільнікаў", -- заявіў Алег Гайдукевіч, намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі.