Збіццё і затрыманне больш як 10 чалавек. Такім аказаўся фінал менскага гей-прайду больш за год таму. Нягледзячы на гэта праваабарончая арганізацыя лесбіянак, геяў, бісексуалаў і трансгендэраў (ЛГБТ) вырашыла далей змагацца за сваё легальнае існаванне. СЯРГЕЙ АНДРОСЕНКА, КІРАЎНІК ПРАЕКТУ «ГЕЙБЕЛАРУСЬ»: «Мы не можам казаць аб прагрэсе, пакуль не навучымся карыстацца тымі правамі, якія мы маем сёння. Свабода асацыяцыяў і мірных сходаў -- гэта тое, на што мы маем права сёння». Каб мець магчымасць карыстацца гэтым правам, арганізацыі «ГейБеларусь» пасля першай няўдалай спробы давядзецца другі раз падаць дакументы на рэгістрацыю. Першым крокам быў устаноўчы з'езд. Акрамя гэтага кіраўнікі ініцыятыўнай групы мусілі знайсці ў кожнай вобласці па 10 чалавек, ахвотных далучыцца да арганізацыі. Апошняе аказалася заданнем не з лёгкіх. Паводле лідараў «ГейБеларусі», прадстаўнікі сексуальных меншасцяў у нашай краіне вельмі рэдка дэкларуюць сваю арыентацыю. СЯРГЕЙ АНДРОСЕНКА, КІРАЎНІК ПРАЕКТУ «ГЕЙБЕЛАРУСЬ»: «Вельмі часта людзі вядуць так званы гетэрасексуальны лад жыцця, а насамрэч ёсць гомасексуаламі, бісексуаламі або трансгендэрамі. Аднак наколькі гэта прыстойна -- мець шлюб з жанчынаю і хлусіць ёй?» Аднак ці здолее беларускае грамадства прымірыцца з такою разнастайнасцю? Некалькі дзён таму, пасля пачатку ў Менску чарговага гей-прайду, у Ленінскім раёне сталіцы з'явілася абвестка, якая ад імя ідэолагаў гарвыканкаму заклікала жыхароў быць асцярожнымі ды не пакідаць дзяцей без дагляду <b>...</b>