Шэсце і мітынг у Курапатах 28 кастрычніка, прысвечаныя дню шанавання продкаў, Дзядам, улады дазволілі. Курапаты -- для адных гэта месца жалобы і памяці, для іншых -- месца імпрэзаў і зарабляння грошаў. Літаральна за 50 м ад месца, дзе лютавалі каты з НКВД, паўстае забаўляльны комплекс «Бульбаш-хол». Хто яны -- гэтыя «бульбашы», ахвотныя патанчыць там, дзе ляжаць расстраляныя савецкімі ўладамі сотні тысяч беларусаў? І хто ўвогуле дазволіў будаўніцтва на касцях?