Вядомы блогер Яўген Ліпковіч выказаў свае адносіны да творчасці дзеючага старшыні СПБ Мікалая Чаргінца: "Вельмі сумна, што ў Беларусі Саюз пісьменнікаў узначальвае чалавек, які піша такія кнігі. Я спрабую звярнуць увагу ўлады на тое, што выдаецца за нашыя грошы. Ягоныя кнігі выдадзеныя дзяржаўным выдавецтвам за нашыя падаткі, дзесяць год прадаюцца ў Цэнтральнай кнігарні... Чаму так адбываецца? - гаворыць Яўген Ліпковіч, - Амерыка альбо Францыя, якія далі свету выдатную літарутру, абыходзяцца без саюзаў пісьменнікаў. У іх есць ПЭН-цэнтры, іншыя пісьменніцкія арганізацыі і яны добра жывуць! А ў нас мала таго, што есць нейкія саюзы, дык дзяржава шчэ выдаткоўвае грошы на такую псеўдакультуру!"