Паводле эксперта, таму апазіцыя педалюе тыя стратэгіі, якія не працуюць, -- ужо двойчы беларусы бачылі і бралі ўдзел у «Плошчы». Байкот выбараў таксама не прынёс кардынальных зменаў. «Аднак замест таго, каб асэнсаваць і выпрацаваць нейкую цвярозую стратэгію, палітыкі хапаюцца за гэтыя клішэ, якія ўжо не працуюць», -- падкрэслівае суразмоўца.