Тэлефоннае права -- важнейшае за закон. Гэты факт чарговы раз пацвердзілі падзеі, што разгортваліся сёння вакол юбілейнага канцэрту гурта "Палац". Пра адмену імпрэзы музыкам паведамілі за два дні да яе правядзення. Што праўда, на гэтым гісторыя не скончылася, і нават атрымала нечаканы паварот. І тут пазітыўным героям стаў сам міністр культуры Павал Латушка.