Добра паінфармаваныя грамадзяне запасаліся сёння... гарэлкаю, бо заўтра будзе даражэй. Самыя звычайныя паўлітра будуць каштаваць амаль 30 тысячаў у параўнанні з 19-цю цяперашнімі. Падаражанні адбываюцца праз павелічэнне кошту на акцызы. Простымі словамі -- нечым трэба латаць бюджэт.