Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Пажар у цэнтры Менску

Працоўны дзень у цэнтры Менску быў сапраўды гарачы -- гарэў спартовы комплекс «Алімп» на плошчы Якуба Коласа. Пяць чалавек эвакуявалі. На шчасце, абышлося без пацярпелых. А чатырнаццатай трыццаць восем выратавальнікам затэлефанавалі: гарыць дах спартовага комплексу «Алімп». Пажарнікі спрацавалі надзвычай аператыўна: падраздзяленні Міністэрства надзвычайных справаў былі на месцы ўжо праз пяць хвілінаў. Змагацца з агнём прыехалі ажно 15 машынаў. Выратавальнікі высветлілі, што на даху двухпавярховай прыбудовы, у якой мЕсціцца рэстаран «Лідо», загарэўся выцяжны вентылятар. Цалкам пагасіць агонь удалося менш як за 20 хвілінаў. Адэля Дубавец, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]