Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Чаргінца пераабралі

Падарункам для Мікалая Чаргінца завершыў працу з'езд Саюзу пісьменнікаў Беларусі. Генерала, які ўчора адзначыў свой 74 дзень народзінаў, сёння пераабралі на пасаду старшыні афіцыйнай арганізацыі літаратараў. Напярэдадні паэт Уладзімір Някляеў звярнуўся з адкрытым лістом да дэлегатаў, заклікаючы: памяняйце вы старшыню, які нават моваю не валодае. УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ, ПАЭТ, ЛІДАР КАМПАНІІ «ГАВАРЫ ПРАЎДУ!»: «Сёння знікае ўся беларуская культура, беларуская мова, і ў хуткім часе вас не будуць чытаць не праз тое, што беларускіх кніг няма, а што не будзе беларускіх чытачоў. Ужо сёння ў буйных гарадах нельга набраць беларускамоўныя класы, таму я напісаў гэты адкрыты ліст». Дарэчы, слоўныя баталіі паміж Някляевым і Чаргінцом адбываюцца не ўпершыню. І падстава тут -- зусім не літаратура. Яшчэ пасля прэзідэнцкіх выбараў, калі Някляева трымалі ў КДБ, Чаргінец даў адзнаку ягонай перадвыбарчай кампаніі. МІКАЛАЙ ЧАРГІНЕЦ, СТАРШЫНЯ САЮЗУ ПІСЬМЕННІКАЎ: «Не ведаю, што яго падштурхнула вылучыць уласную кандыдатуру на пасалу кандыдата на прэзідэнцтва, але ведаю яго добра і магу сказаць: ён не ў стане гэтыя пытанні развязваць. Ён мне нагадваў кацяня, якое нарадзілася на стайні ды стала патрабаваць сабе пашпарт каня». У сваім адкрытым звароце Някляеў адбівае ўдар. Маўляў, Чаргінец агучыў актуальную матывацыю для сябраў праўладнага Саюзу пісьменнікаў. Галоўнае -- каб іхныя кнігі чытаў Аляксандр Лукашэнка. Іншымі дасягненнямі, асабліва на ніве роднай літаратуры, сябрам афіцыйнай арганізацыі няма <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]