Падрыхтаваныя да друку новыя выданні часопісу "ARCHE" могуць ніколі не пабачыць свету. Эканамічны пераслед выдання працягваецца, але цяпер да яго дадаўся яшчэ і палітычны. У дзяржаўных медыях культурніцкі часопіс абвінавачваюць... у экстрэмісцкай дзейнасці. Шляхі развязання шукае беларуская інтэлектуальная супольнасць ды заклікае ўсіх неабыякавых згуртавацца дзеля абароны свабоды думкі.