Паэтка, эсэістка і аўтарка выдання Валярына Кустава лічыць, што кіраўніцтву дзяржаўнага Першага нацыянальнага тэлеканалу варта звярнуць увагу на адсутнасць прафесіяналізму ў сваіх працаўнікоў. Абвінавачванне выдаўцоў у экстрэмізме сведчыць, што прапагандысты ніводнага нумару «Arche» і не разгортвалі. Аўтарка часопісу заклікае прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі заступіцца за «Arche» хаця б у сваіх блогах і такім чынам папулярызаваць выданне, даць розгаласу факту яго закрыцця. Чаму рэпрэсіі закранулі інтэлектуалаў? Валярына Кустава заўважае, што ў Беларусі апошнім часам атакуюць усе дыскусійныя пляцоўкі. Робяць гэта таму, што, «калі знішчаецца розум, знішчаецца і свабода».