"Бульбамуві-2" -- ужо заўтра ў Варшаве стартуе трохдзённы марафон з беларускаю сучаснаю кінематаграфіяй. Маладыя стваральнікі найлепшага фільму атрымаюць узнагароду -- "Залатую бульбу" Гледачы ж пабачаць больш за два дзясяткі дакументальных, альтэрнатыўных і мастацкіх беларускіх фільмаў. Што сёлета даведаюцца нашыя суседзі пра Беларусь?