„Калі бакі не дамовяцца, мы зможам назіраць тую ж сітуацыю, што адбываецца і цяпер -- яе пагаршэнне. Сёння мы атрымалі статыстыку па сальда знешніх плацяжоў, яно рэкорднае „у мінусе" ад пачатку году: мінус 500 млн долараў. Раней сальда было ў плюсе, альбо ў невялікім мінусе -- каля 70 мільёнаў. Такім „мінус", які бачым цяпер азначае, што з месяц мы згубілі столькі грошай, - зазначае эканаміст Антон Болтачка. - У наступным годзе, калі не будуць дасягнутыя пэўныя дамоўленасці, такія суммы і далей будуць зыходзіць з краіны, а гэта азначае паўтарэнне праблемы 2009-2011 гг," А гэта -- рэзкія змены курса беларускага рубля і скачкі коштаў.