Найбуйнейшая ў свеце выстава скульптураў пад адкрытым небам праходзіць у Сіднеі. Свае працы на марскім узбярэжжы паказалі больш як сто творцаў. Пераможцам конкурсу зрабіўся амерыканец Пітэр Ландбэрт з вежаю з бетону і сталі. Пасля выставы яна будзе ўпрыгожваць каралеўскі батанічны сад Сіднею.